GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Палкоў Вялiкага княства было каля 50. На iх харугвах луналi гербы земляў, а таксама выява Пагонi - дзяржаўнага герба, якая рознiлася толькi дэталямi. Ян Длугаш у Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae заўважыў,

што тры дзесяткi з iх мелi як герб Пагоню - на чырвоным фоне - збройнага мужа з узнятай рукою з мечам на белым,чорным,рудым ці стракатым кані на полі чырвоным , а дзесяць мелi выяву радавога знака Вiтаўта - Калумны - на чырвоным фоне.

Найслаўнейшыя рыцары стаялi ў харугвах: вiленскай, гродзенскай, троцкай, ковенскай, наваградскай, лiдскай, меднiцкай, смаленскай, полацкай, вiцебскай, кiеўскай, пiнскай, брэсцкай, ваўкавыскай, драгiчынскай, мельнiцкай, крамянецкай, старадубскай i iншых. Буйнейшыя паны дзяржавы вялi ўласныя палкi. Татарскiм аддзелам камандаваў хан Джэлал эл Дын (герб Пагоня - на зялёным фоне), смаленскiмi i мсцiслаўскiмi палкамi - князь Сямён Лiнгвен, брат Ягайлы, падольскiмi - Iван Жэдзявiд, жмудзiнамi(летувiсамi) - Пётр Гаштольд i Манiвiд.

51 Харугвa польскага каралеўства: Жыгмунта Карыбутавіча, князя Літоўскага, пляменнік Уладыслава Ягеллы, герб Пагоня.


Харугвы войскаў у шэрагах Польскага Каралеўства :

1 - галоўная харугва польскага каралеўства (вялiкая кракаўская - белы арол у чырвоным полi)

2 - Гоньча харугва (з двайным залатым крыжам ў блакiтным полi)

3 - надворная харугва Ягайлы з Пагоняй

5 - 48 - харугвы ваяводстваў, мазураў, асобных паноў