|
|
GSpay - iatp merchant account provider. |
Вітаўт (1350 - 27.10.1430 )
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1392-1430. Сын князя Кейстута. Напачатку быў князем гарадзенскім, потым князем трокскім.
Калі пасля Крэўскай уніi 1385 і каранацыi вялікага князя Ягайлы на польскі трон, частка польскіх магнатаў наважыліся падпарадкаваць Каралеўству літоўскія, беларускія і ўкраінскія землі, Вітаўт супрацьстаяў гэтай палiтыцы. Шмат якiя землi далучалiся да Беларуска-Літоўскай дзяржавы. З дапамогай рыцараў Лівонскага ордэна ён скінуў намесніка Ягайлы на літоўскі трон - свайго дваюраднага брата Скіргайлу і стаў правіць дзяржавай незалежна ад польскага караля. У выніку ўзброенай барацьбы, а потым кампраміснага пагаднення 1392 з Ягайлам беларуска-літоўскія магнаты адстаялі сваю самастойнасць, а Вітаўт пажыццёва прызначаны гаспадаром (вялікім князем) Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
Вёў пастаянную барацьбу супраць татараў, перасяліў некалькі тысяч татараў у Літву з тэрыторыi паміж Дняпром і Азоўскім морам . У 1399 пацярпеў паражэнне ад тамерланаўскага палкаводца Эдыгея на р. Ворскла, у выніку паcлаб яго уплыў на Залатую Арду. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль Беларуска-Літоўскай дзяржавы над Паўночным Прычарнамор’ем. Пасля паражэнне на Ворскле палітыкі з Польшчы прапанавалі Вітаўту падпісаць новую унію. Падпісана ў 1401 Віленска-Радамская, а ў 1413 Гарадзельская унія (на сейму Горадлi пад Люблiнам), згодна з якой літоўска-беларуская шляхта (баяры), (калі яны былі католікамі) атрымалі магчымасць далучацца да польскіх шляхоцкіх гэрбоў.
У 1317 годзе, намаганнямі Гедыміна была заснавана праваслаўная мітраполія ў Вялікім Княстве, катэдра якой месьцілася ў Навагародку. Мітрапаліту падпарадкоўваліся епархіі Полацкая, Пінская і Тураўская. ( У тыя часы Маскоўскае княства таксама iмкнулася перацягнуць мітраполію з Уладзiмipa ў Маскву - што адбылося пасля 1326 - i заявiць сябе пераемнiкам ранейшай Кiеўскай мітраполіi
Але Масква жадала атрымаць прыярытэт на прызначэнне праваслаўных епіскапаў ва Усходняй Эўропe і распачала барацьбу супроць катэдры ў Наварагодку. І ў вынiку ў 1328 годзе, калi ў Вялікага Княства сталi блiзкiя стасункi з Польшай, епіскап быў прызначаны маскоўскiм мітрапалітам. )
Для праваслаўнай частцы насельніцтва Літоўскай Русі, Вітаўт аднавiў у Вялікім княстве Літоўскім пасаду мітрапаліта незалежна ад Маскоўскай дзяржавы. Першым мітрапалітам праваслаўнай царквы Княства на Новагародскім саборы быў выбраны былы кіеўскі мітрапаліт Грыгорый Цамблак.
| Вітаўт значна пашырыў тэрытарыяльныя межы дзяржавы. У 1395 ён уключыў у склад сваей дзяржавы г. Смаленск. У 1396 годзе паводле дамовы с князем маскоўскім былі устаноўлены межы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Маскоўскім княствам, што праходзілі праз Мажайск (ў 107 вёрстах ад Масквы). Паводле вынікаў канфлiкту з Вялікім Маскоўскім княствам у 1408 вызнана мяжа па рэках Угра і Ака. | (94к) 35k |
У час Грунвальдскай бітвы 1410 Вітаўт узначальваў літоўска-беларускія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідская, Новагародская, Смаленская, Слонімская, Старадубская, Кіеўская, Мсціслаўская і інш. харугвы), якія былі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў. Пасля гэтай перамогі паводле Мельнскага дагавора 1422 Вялікаму княству Літоўскаму вернута Жмудзь.
Пры Вітаўту Беларуска-Літоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. З мэтай узмацніць міжнародны прэстыж дзяржавы і сваё становішча ён двойчы рабіў захады і ўчыняў з’езды (у 1429 у Луцку і 1430 у Троках) наймагутнейшых правіцеляў Еўропы, каб прыняць каралеўскі тытул і карону. Але гэтаму перашкаджалі магнаты Польшчы (Збігнеў Олесьніцкі-біскуп кракаўскі і інш.), якія не адмовіліся ад намеру аб’яднаць Польшчу з ВКЛ. На каранацыйным зьездзе у Луцку абмярковалася з Імператарам Зыгмунтам пытанне царкоўнай уніі, якое раней разбіралася на зьездах Беларускага духавенства ў Наваградку і Менску.
Падчас княжання Вітаўта беларускім гарадам Бярэсцю (1390), Горадне (1391) і інш. прадастаўлена самакіраванне паводле магдэбургскага права. У 1420-я гады Віцебск, Полацак і сталіцу Беларуска-Літоўскай дзяржавы - Вільню наведаў Іеранім Пражскі - паплечнік Яна Гуса. У 1422 на дапамогу нацыянальна-вызваленчаму руху гусітаў у Чэхію прыбыў намеснік Вітаўта, унук Альгерда, Жыгімонт Карыбутавіч з 5-тысячным беларускім войскам. На чале сваіх гусіцкіх паплечнікаў у 1424 ён заняў Прагу, дзе абвясціў сябе каралём і пэўны час імкнуўся ўмацаваць сваю ўладу. Але з-за ўскладненай сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім вярнуўся на бацькаўшчыну.
Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў прызначаны Скіргайла. У хуткім часе яго скінуў і заняў велікакняжацкі трон брат Вітаўта Жыгімонт I Стары.
пра Альгерда гл. Гісторыя Беларусі. Асобы
ЛЕТАПІС ВЯЛІКІХ КНЯЗЁЎ ЛІТОЎСКІХ
150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі