GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

“Крык да Забранага Краю” St. Saliarys

 

 

 

 

Словы да песень

першага альбому

 

Грунвальдская бітва,

Алесь Ставер, Аляксей Глот

 

Em                                 Am                               

Грунвальдская бітва, бушуюць пажары,

C                          H7

Над полем, над гаем удушлівы дым.

Em                               Am                                   

Чужынцы нахлынулі чорнаю зграяй,

        C                        H7

Радзеюць магутнага войска рады.

        Em                         Am                       

Патрэбна падмога, патрэбна падмога,

   F                       H7     

Іначай загіне Краіна ў агні:

       Em                     Gm         

Юнак-беларус палявою дарогай

          F               C           H7

З завостранай дзідай імчыць на кані.

 

 

У біцьве ён страціў малодшага брата

Ад гора сьляза на павеках імжыць.

Прыехаў дадому, а брат сярод хаты

На посьцілцы белай зьнямелы ляжыць

Пакутна ўзьнялася сьсівелая маці

У поглядзе маці – жальба і дакор:

Прывезьлі ўранку, пакінулі ў хаце,

Ад ранаў крывавых саколік памёр.

 

Над братам загінуўшым даўшы прысягу

Пасьцілку на дзіду юнак нанізаў.

Пад бел-чырвон-белым разгорнутым сьцягам

Падмогу па вёсках склікаць паімчаў.

Убачыўшы сьцяг той ўзнімаліся вёскі,

На покліч ваякі ішлі грамадой.

Сабралася хутка вялікае войска

І рушыла войска на праведны бой.

 

Нястрымнай лавінаю несьліся коні,

Маланкамі кроілі неба мячы.

Магутны парыў той рашучай пагоні

Стрымаць не ўдалося нікому нічым.

З тых дзён не адно праяляцела стагоддзе,

Нямала вады ў акіяны сплыло.

Пра сьцяг беларускі казалі ў народзе,

А сьцягу шмат часу нябачна было.

 

Як быццам у біцьве згубіўся ён недзе,

Мы доўга з надзеяй глядзелі ўпрасьцяг

У пыльных стагоддзях жадаючы ўгледзіць

Сваёй незалежнасьці, мужнасьці сьцяг.

Нарэшце ўзыйшоў ён сьвітальнай зарою,

Прабіўся скрозь цемру, разьвеяў хаўрус.

Сьвяціць яму доўга над роднай зямлёю

Пакуль будзе жыць хоць адзін беларус!

Пакуль будзе жыць хоць адзін беларус!

 

 


(en) Travel on the battle's field 1410 На полi Бiтвы ( in Belarusian)...


Links:

ГРУНВАЛЬД: Словы Рыгора Барадуліна, Музыка Пятра Русава

ГРУНВАЛЬД, верш: Рыгор Барадулін, Евангелле ад Мамы. Кніга паэзіі

«Грунвальд» на дыску Сержука Сокалава-Воюша «Нефармальны беларус»


"Стары Ольса" - адзіны ў краіне калектыў, які грае старажытную ваярскую музыку   Stary Olsa is a band of medieval Belarusin music, created in 1999, performs at international medieval culture festivals, spear-runnings, and folklore festivals.

Першы альбом гурту пад назвай "Келіх Кола" стаўся сапраўдай сэнсацыяй на беларускім музычным небасхіле. Гурт грае пераважна на старадаўніх беларускіх інструмэнтах. Гусьлі, ліра, дуда, жалейка, бубны, і, вядома, гітара - папулярны ў сярэднявечнай Эўропе інструмэнт. Першы альбом "Келiх кола" - гэта жывыя словы сярэднявечнага фальклору ў мiнiмальнай апрацоўцы, якiя адлюстроўваюць густы сярэднявечных вайскоўцаў. А вось альбом пад назвай "Вiр" можа зацягнуць кожнага ў мiстыку сярэднявечных танцаў. Трэцi альбом "Verbum". Сваё музычнае "слова" "Стары Ольса" iмкнуўся сказаць пра самыя розныя гiстарычныя i культурныя помнiкi Беларусi: "Ягелонскi рукапiс" ХVI стагоддзя, "Слова аб палку Iгаравым" ХII стагоддзя, "Песню пра зубра" Мiколы Гусоўскага.

Stary Olsa music is a good representation of old musical traditions, revived by the original sound of many forgotten instruments.Its repertoire includes balladry, dances, and Bielarusan folklore compositions.Stary Olsa makes a wide use of old Bielarusan instruments, including bagpipes, lyre, psaltery, lute, reed pipe, jew's-harp, ocarina, birchbark trumpet, mandolin, etc. and mixes them with guitar, flute, and drums.

The band Stary Olsa has recorded four albums, its four compositions are included into the medieval music performers' CD Legends of the Grand Duchy.

Stary Olsa cooperates with the following bands: CountryDance (Baranavicy), Kniazyc (Polacak), Duel Dance Stuntmen Studio, knightly clubs, and individual performers of medieval music.


СТАНІСЛАЎ СУДНІК: МОЙ ГРУНВАЛЬД - ВЕРШЫ

Горадня: памятны знак "Пагоня на Грунвальд", каля Каложскай царквы.

Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі, Генадзь Сагановіч

Дыяментавы горад(Мсціслаў): y Кнізе "Быў.Ёсць.Буду" Уладзіміра Караткевіча

Вітаўт Вялікі, Пара найбольшае магутнасць Літвы.


Festivals and Belarusian Knighthood Tradition

Крыжовы шлях на Грунвальд Гістарычная трагедыя (урывак)

Bialoruskie organizacje i instytucje w RP