GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Што ж уяўляла сабой у тыя часы Прусiя? Гэтая краiна ляжала ля Балтыйскага мора, з усходу межавала са Жмуддзю i Лiтвой (ВКЛ), на поўднi - з Польшчай. Яна складалася з 12 вобласцяў, населеных балцкiмi плямёнамi. Усе гэтыя вобласцi ў пiсьмовых крынiцах называюцца "прускiмi землямi" гл. карту, 25k, 51k). На самой справе яны не былi заселеныя адным этнасам. У 6 -11 стст. прусы насялялi паўвостраў Самбiю i паўднёваўсходняе ўзбярэжжа сучаснага Калiнiнградскага залiва (Куршскага залiва ). Да пачатку 12 ст. пад прускi ўплыў трапляюць тэрыторыi, якiя пазней атрымалi назвы "земляў": Памезанiя, Пагезанiя, Натангiя, Бартыя,Надровія.Суседнія плямёны (скальвы, ламаты, яцьвягі) поўнасцю ці часткова далучаюцца да аб'яднання прускіх плямёнаў - своеасабліваю грамадзкую арганiзацыю прусаў. Тэўтонскi ордэн пачынаў крыжовы паход непасрэдна супраць прусаў i для апраўдання тэрытарыяльных прэтэнзiй яму было выгодна называць усе гэтыя землi прускiмi. Ордэнскiя заваёвы перашкодзiлi працэсy утварэння дзяржавы Прусаў на заходняй ускраiне балцкага арэала.

Прусiя - край з даволi poўным ландшафтам, толькi на ўсходзе i поўднi ёсць пагоркi, прарэзаныя азёрамi. Месяцы травень, чэрвень, лiпень, жнiвень звычайна цёплыя, восень iмглiстая i пераменлiвая, зiма дастаткова суровая. Глеба ўраджайная - расце жыта, пшанiца, авёс, ячмень, проса, гарох, лён, каноплi, хмель. Многа было лясоў, дзе акрамя звычайнай дзiчыны ў тыя часы вадзiлiся туры, буйвалы i ласi. Прусы вялi гандаль футрам i бурштынам

дзяржавы: Польшча i Вялiкае княства Лiтоўскае ў канцы 13 ст. (карта/мапа, 35k)

Map of baltics lands 1400