|
|
GSpay - iatp merchant account provider. |
Яшчэ ў 1211 г. венгерскi кароль Андрэй II запрасiў Тэўтонскi ордэн у Сямiграддзе, каб яны арганiзавалi адпор нападам качэўнiкаў. Крыжакi прыбылi туды ў значнай сiле i паспяхова справiлiся з задачай. Аднак у хуткiм часе кароль Андрэй скасаваў запрашэнне i выгнаў рыцараў. Затым у 1222 г. вярнуў назад, потым зноў адабраў падораныя землi. Замацавацца ў Сямiграддзi ордэну не ўдалося.
Тут якраз падышла прапанова з боку Польшчы. Мазавецкi князь Конрад вырашыў з дапамогай крыжакоў абаранiцца ад нападаў ваяўнiчых плямёнаў прусаў. Ордэн, не пакiдаючы поле бiтвы ў Палестыне, уступiў у балтыйскiя справы, а палякі атымалі на сваю галаву новы клопат, які праз нейкі час вырас у вялікаю бяду. Прусы былі язычнікамi, што апраўдвала прысутнасць ордэна як арганiзацыi для барацьбы з нявернымi.
Конрад Мазавецкi ўжо спрабаваў сам стварыць спецыяльны ордэн для вайны з прусамi. Чатырнаццаць чалавек шляхты былi апранутыя ў белыя плашчы з вышытымi чырвоным мячом i зоркай i аб'яўленыя ордэнам Хрыста. Князь аддаў iм замак Добжынь, таму гэтае рыцарскае аб'яднанне вядома як Ордэн добжынскiх братоў. Аднак браты-рыцары з Добжыня не дасягнулi вялiкага поспеху ў вайне з прусамi, iх ордэн не здолеў набрацца моцы.
Тады Конрад вырашыў звярнуцца да сталай ужо арганiзацыi, якая мела значную сiлу. Ён выправiў паслоў да хохмайстра Тэўтонскага ордэна Германа фон Зальца з просьбай прыбыць на дапамогу са сваiмi рыцарамi. Абяцаў аддаць ордэну Хэлмiнскую i Добжынскую землi i ўсё, што той здабудзе ў паганаў. Рымскi iмператар Фрыдрых II у сакавiку 1226 г. выдаў акт, якiм навечна зацвярджаў наданне ордэну Хэлмiнскай зямлi i iншага, шго здабудзецца ў няверных. У гэтым акце iмператар без лiшняй сцiпласцi выступае як уладар не заваяваных яшчэ Прусаў.
Герман фон Зальца паслаў да мазавецкага князя двух рыцараў з 18 людзьмi на агледзiны i высвятленне абставiн на месцы. Калi тыя прыехалi на мазавецкi двор, самога князя не было дома, гасцей прыняла яго жонка i прасiла пачакаць звароту мужа. Якраз у той час на Мазовiю напалi прусы. Тэўтонскiм рыцарам з'явiлася магчымасць прадэманстраваць свае баявыя вартасцi. Яны прынялi самы актыўны ўдзел у арганiзацыi абароны, магчыма, нават былi яе кiраўнiкамi. Бiтва з прусамi цягнулася цэлы дзень, урэшце мазуры кiнулiся наўцёкi i тут крыжакi паказалi сябе, прыкрываючы адступленне, пакуль не ўпалi пад мноствам стрэлаў. Перамога дасталася прусам дарагой цаной i яны ў тую ж ноч адышлi. Параненых рыцараў выхадзiлi i тыя прыступiлi да перагавораў з князем. Усе ўклады былi скончаныя ў 1230 г. Гэтым годам можна лiчыць пачатак будаўнiцтва ў Прусii ордэнскай дзяржавы.
Па просьбе крыжакоў князь збудаваў iм на гары левага берага Вiслы замак, названы Фогельзангам. У гэтым замку засела крыжацкая залога i баранiлася ад прусаў. Можна сказаць, гэты "птушыны спеў" (так перакладаецца з нямецкай мовы назва замка) стаў пачаткам пераможнай песнi крыжакоў над прускiмi абсягамi. Фогельзанг выканаў ролю ордэнскага плацдарма ў Прусах. Хохмайстар прыслаў падмацаванне з некалькiх рыцараў i сотнi конных. Рыцары былi надзеленыя пасадамi кiраўнiкоў новай правiнцыi (якой фактычна яшчэ не было). Галоўным сярод iх быў Герман Балк з тытулам намеснiка Прусii. 3 iм прыбылi прызначаныя ў новую правiнцыю маршал, комтур, дамавы комтур (камендант замка), шпiтальнiк. Напаўненне намiнальных пасадаў рэальным зместам залежала ад самiх рыцараў. Яны з запалам рынулiся "ў справу", гэта значыць у бойку, бо акрамя вайны iншых сродкаў не ведалi. Герман Балк адразу пачаў будаваць новы замак над Вiслай i назваў яго Няшава.
Конрад Мазавецкi прывiлеем у чэрвенi 1230 г. аддаў ордэну на вечныя часы Хэлмiнскую зямлю з рэкамi Дрвенцай i Мокрай i ўсё, што будзе здабыта ў Прусii. Адзiным абавязкам крыжакоў было змаганне супраць прусаў, пакуль тыя не прымуць хрысцiянства. Iмператар i папа зацвердзiлi гэтае наданне. Рымскi папа аб'явiў крыжовы паход супраць прусаў, яго ўдзельнiкам адпускалiся грахi нароўнi з крыжакамi, якiя хадзiлi ваяваць за Святую зямлю.
Забяспечыўшы сабе "прававую" падставу для заваёвы зямлi, жыхароў якой забылiся спытаць аб iх жаданнях, рыцары пачалi дзейнiчаць.
Cтруктура Тэўтонскага ордэна ў Эўропе
старонка Аб крыжаках на польскай мове
iншыя старонкi Аб крыжаках