|
|
GSpay - iatp merchant account provider. |
Крыжакі ў Прусii
У 1231 г. Герман Балк з невялiкiм войскам на лодках перабраўся праз Вiслу i дайшоў да аднаго з прускiх свяцiлiшчаў. Там стаяў дуб, якому пакланялiся мясцовыя жыхары. Крыжакi ўмацавалi гэтае месца - акружылi яго валамi i равамi, павесiлi на дубе сваю харугву i адбiвалiся ад насядаўшых прусаў, якiя iмкнулiся адагнаць чужынцаў ад святынi. Праз нейкi час на гэтым месцы быў закладзены замак i горад Торунь. (Zamek w Toruniu - Castle in Torun)
У хуткiм часе Герман Балк з дапамогай прыбыўшых з Еўропы крыжакоў выгнаў прусаў з усёй Хэлмiнскай зямлi. На месцы спаленага прускага гарадзiшча збудаваў горад Хэлмна, прызначыўшы яго на сталiцу Прусii. У 1234 г. аб'яднанае войска ордэна, Конрада Мазавецкага, сiлезскага князя Генрыка Барадатага, паморскага князя Святаполка, вялiкапольскага Уладзiслава нанеслi прусам цяжкае паражэнне на рацэ Дзежгонь (Сiргуна) ( Battle on the Dzierzgon (Sirgune) River ). Пачалi будавацца новыя крыжацкiя замкi. 1237 год - Эльбланг ( Elblag ), 1239 - Балга i г. д. Ордэн павольна прасоўваўся ўздоўж Вiслы, Нагаты, затым Вiслянскага залiва, каб не губляць воднай сувязi з базамi на Хэлмiнскай зямлi.
Так закладалiся асновы ордэнскай дзяржавы ў Прусii. Заваёвы новых земляў ажыццяўлялiся па простай i надзейнай схеме. На мяжы тэрыторыi, прызначанай для захопу, будаваўся замак, якi выкарыстоўваўся як апорны пункт для войска. Затым на адлегласцi 15 - 30 км углыб варожай зямлi (адзiн дзень дарогi) закладваўся новы замак i гэтак далей. Так стваралася сетка, якая з часам пакрыла ўсю Прусiю. У 13 ст. крыжакi яшчэ не ставiлi шмат мураваных замкаў, бо не хапала сродкаў. Звычайна рабiлi ўмацаваннi з двух паралельных сценаў з ляжачых бярвенняў. Прамежак памiж iмi запаўнялi каменнямi i глiнай. Зверху адсыпалi вал з глiны i будавалi драўляныя вежы. Мураваныя замкi пачалi пашырацца пазней, у 14 ст. Вакол замка праводзiлi роў з вадой, праз яго да брамы вёў мост. Тэўтонскi ордэн прыняў нарманскасiцылiйскi тып замкаў: квадрат з вежамi ў чатырох кутах. У 13 ст. будавалiся i нерэгулярныя замкi з адной - дзвюма вежамi цi акрамя кутнiх мелася вежа i над брамай. Там, дзе быў поўны канвент, узводзiўся ўласна замак з будынкамi па ўсяму перыметру сценаў i падзамча за мурамi са стайнямi, iншымi гаспадарчымi пабудовамi. Там, дзе не набiралася поўнага канвента i кiраваў не комтур, а войт або пракуратар, замак меў адзiн цi два корпусы каля сценаў. На замку заўсёды была каплiца i агульная сталоўка. Звычайна яны размяшчалiся на другiм паверсе. Першы паверх займалi збраёўня, сядлярня, жыллё абслугi, кладоўка. Нiжэй былi скляпеннi. Комтур жыў на другiм паверсе. Пад дахам знахозiўся абарончы ярус з байнiцамi.
Прусiю наведваў хохмайстар Герман фон Зальца. Гэты чалавек справу рабiў заўсёды грунтоўна. Былi прыдуманыя меры для заваблiвання сюды каланiстаў, у першую чаргу нямецкiх. Для гэтага новым гарадам i жыхарам надавалiся ўсялякiя iльготы i прывiлеi. Гарады Хэлмна i Торунь атрымалi самакiраванне па магдэбургскаму праву. Была арганiзавана вайсковая служба на феадальнай аснове. Той, хто атрымлiваў у лен ад ордэна пэўную колькасць зямлi i iншую маёмасць, павiнны быў па заклiку станавiцца ў войска ў поўнай зброi i самае меншае з двума збраяносцамi. Хохмайстар загадаў бiць у Хэлмне манету з найчысцейшага срэбра.
Вялiкую дапамогу ў заваёве Прусii Тэўтонскаму ордэну давалi крыжакi з Еўропы, галоўным чынам з Германii, а таксама польскiя князi. Толькi па гэтай прычыне заваёва адбывалася так хутка.
Наступiла чарга iншых вобласцяў: Вармii, Натангii i Бартыi. У крыжакоў здаралiся i няўдачы. Пад час адной з выпраў у 1237 г. у Вармii залога прускага гарадзiшча Балга амаль цалкам знiшчыла ордэнскi атрад. Аднак крыжакi хутка адпомсцiлi - захапiлi Балгу i выразалi ўсiх, хто там быў. Прусы абклалi ў гэтым гарадзiшчы ландмайстра Балка з яго войскам i той выратаваўся толькi дзякуючы нечаканай падмозе крыжакоў з Германii. У хуткiм часе жыхароў Вармii, Натангii, Бартыi прымусiлi скарыцца i прыняць каталiцкую веру Каб замацаваць перамогу спешна будавалiся замкi : Кройцбург у Натангii,Бартэнштайн, Рэзель, Вiсемберг у Бартыi, Брунзберг i Хейлзберг у Вармii.Тутэйшыя землi падзялiлi памiж нямецкiмi шляхцiцамi, якiя далi згоду пасялiцца ў Прусii на аснове леннай службы. Мясцовых жыхароў старалiся паўсякаму зняволiць, маладых людзей пасылалi ў Германiю, дзе з iх выхоўвалi прапаведнiкаў хрысцiянства.
У 1237 г. да Тэўтонскага ордэна ўлiўся ордэн рыцараў Хрыста, якiх па выяве мяча на плашчы звалi яшчэ мечаносцамi. Гэтае рыцарскае аб'яднанне больш вядома як Лiвонскi ордэн. Мечаносцы перажывалi цяжкiя часы. Ваюючы з русiнамi, лiвамi, курамi, эстамi, семiгаламi, яны пастаянна канфлiктавалi яшчэ з рыжскiм архiбiскупам. Ордэн мечаносцаў займаў у Лiвонii даволi сцiплае месца - з усiх заваяваных земляў ён атрымлiваў толькi трэцюю частку, а мясцовыя бiскупствы - дзве астатнiя. Аб'яднаннем з Тэўтонскiм ордэнам рыцары Хрыста спадзявалiся паправiць свае справы. Цяжкае паражэнне ад лiцвiнаў у 1236 г. (тады загiнуў магiстар мечаносцаў) паскорыла аб'яднанне. Лiвонскiм правiнцыйным магiстрам (ландмайстрам) быў прызначаны нястомны заваёўнiк Прусii Герман Балк. Нейкi час ён заставаўся i прускiм ландмайстрам.
У 1239 г. памёр Герман фон Зальца - выдатны дзеяч Тэўтонскага ордэна. Менавiта дзейнасць гэтага хохмайстра стварыла тую аснову, на якой узняўся магутны будынак ордэнскай дзяржавы.
Маюцца звесткi, што войска ордэна прымала ўдзел у вайне з мангола-татарамi ў 1240 - 1241 гг., але не вельмi ўдала.Татары разбiлi аб'яднаныя хрысцiянскiя войскi ў 1241 г. пад Лягнiцай, у баi быў паранены прускi ландмаршал.
У саюз з прусамi супраць ордэна ўвайшоў паморскi князь Святаполк. Вiдавочна, ён першы зразумеў, што пасля заваёвы паганаў-прусаў прыйдзе чарга i да суседнiх хрысцiянскiх земляў. Пасля непрацяглай, але кровапралiтнай вайны ордэн з дапамогай польскiх князёў перамог. Па мiрнай дамове ў 1242 цi 1243 г. Святаполк абавязаўся дапамагаць крыжакам ва ўсiх войнах з паганамi. Аднак праз непрацяглы час князь, аб'яднаўшыся з прусамi Судовii, спустошыў Хэлмiнскую зямлю i разбiў крыжацкае войска, пры гэтым загiнуў прускi маршал. Святаполк патрабаваў вярнуць яго сына, якi знаходзiўся ў руках ордэна як закладнiк. Браты-рыцары адмаўлялiся, заклiкаючы князя скарыцца. Святаполк збудаваў на востраве пасярод Вiслы замак Зантыр i перакрыў крыжакам водны шлях. У ходзе новай вайны ордэн з дапамогай крыжакоў з Германii i Польшчы зноў узяў верх. Святаполк быў змушаны ў 1246 г. заключыць мiр, абавязацца парваць адносiны з прусамi, дапамагаць у барацьбе з паганствам, сына пакiнуць у закладзе. Аднак i гэтая сутычка была не апошняй. Толькi ў 1248 г., вычарпаўшы свае сiлы, Святаполк пры пасрэднiцтве папскага легата заключыў мiрную дамову.
Браты-рыцары таксама з дапамогай легата 7 лютага 1249 г. увайшлi ў пагадненне з новахрышчанымi прусамi з Памеранii, Вармii i Натангii. Мясцовыя хрысцiяне атрымлiвалi пэўныя правы: маглi самастойна купляць i прадаваць зямлю, распараджацца рухомай маёмасцю, уступаць у шлюб. Яны абяцалi крыжакам не палiць сваiх памёршых, трымацца хрысцiянства, быць вернымi ордэну. Аднак прусаў-хрысцiянаў было яшчэ вельмi мала, ды i тыя не цвёрда трымалiся новай веры. Яны ў хуткiм часе аб'ядналiся з язычнiкамi, перакрылi дарогi памiж крыжацкiмi замкамi, знiшчылi вялiкi атрад тэўтонскага войска.
Ордэну зноў дапамаглi крыжакi, якiя ў 1257 г. прыбылi з Германii ў вялiкай колькасцi. 3 iх дапамогай ордэн заваяваў Памеранiю, Вармiю, Натангiю, Бартыю i Галiндыю. Мясцовы люд быў змушаны прыняць хрысцiянства.
У 1252 г. ордэн ваяваў Памор'е, а праз год заключыў новы мiр са Святаполкам на ўмовах, што калi той што-небудзь зробiць супраць ордэна, то пазбавiцца горада Гданьска.
3 дапамогай заходнееўрапейскiх крыжакоў у 1254 г. была заваёвана Самбiя, а праз год збудавалi замак Кёнiгзберг. Супрацiўленне прусаў узмацнiлася пасля таго, як аб'яднанас войска прускай i лiвонскай частак ордэна разам з датчанамi пацярпелi моцнае паражэнке ад лiцвiнаў у 1259 г. ля возера Дурбе. У тыя ж часы лiвонская фiлiя ордэна ваявала з мясцовымi плямёнамi, Псковам, Ноўгарадам i маладой яшчэ дзяржавай - Вялiкiм княствам Лiтоўскiм.
У супрацьстаяннi з паганамi крыжакi не лiчылi абавязковым прытрымлiвацца нормаў хрысцiянскай маралi. Ордэнскi войт Вармii i Натангii брат Вальрад Мiрабiлiс сабраў на пiр да замка Ленцэнберг мясцовых арыстакратаў. Тыя прыйшлi без асаблiвай насцярожанасцi, бо такое адбывалася ўжо не адзiн раз. Калi госцi як след захапiлiся пiтвом i ежай, па загаду войта ў памяшканнi, дзе адбываўся пiр, былi зачынены дзверы i вокны, а дом падпалены. Вырвацца з полымя не здолеў нiхто. Гэты выпадак выклiкаў абурэнне ў Прусii i паспрыяў разгортванню паўстання супраць ордэна.
Толькi Хэлмiнская зямля i Памезанiя захавалi вернасць крыжакам, бо ўжо амаль поўнасцю былi заселеныя каланiстамi-хрысцiянамi. Самбiйскiя, натангiйскiя, вармiнскiя, пагезанскiя, бартыйскiя прусы паўсталi. Размах барацьбы, выбухнуўшай у вераснi 1260 г., быў такiм, што ледзь не знёс уладу ордэна ў Прусii. У шэрагу выпадкаў кiраўнiкамi паўстаўшых сталi людзi, якiх крыжакi ў маладых гадах выслалi да Германii для выхавання з iх руплiўцаў хрысцiянства. Тыя хрысцiяне, хто не паспеў схавацца па замках былi забiтыя або захопленныя ў палон. Паўстанцы палiлi каплiцы, дамы хрысцiянаў, забiвалi святароў. Хранiст паведамляе, як аднаго святара самбiйцы паклалi галавой памiж двух бярвенняў i, сцiскаючы iх, павольна задушылi, гаворачы са здзекам, што ня смеюць пралiваць крывi такой святой асобы. Некаторых палонных прусы прыносiлi ў ахвяру сваiм багам. Так, у поўным узбраеннi на канi быў жыўцом спалены адзiн з палонных рыцараў.
Браты рыцары сядзелi абложаныя ў замках. Двойчы з Германii да iх прыходзiла дапамога i двойчы прусы разбiвалi крыжакоў. Паўстанцы актыўна спрабавалi здабыць замкi Кёнiгзберг, Кройтцбург, Бартэнштайн i авалодалi двума апошнiмi. Залога Кройтцбурга пакiнула замак i ратавалася ўцёкамi, але яе дагналi i ўсю пабiлi. Залога з Бартэнштайна здолела ўратавацца дзякуючы хiтрасцi. Немцы ноччу цiшком выйшлi, а ў замку застаўся стары рыцар, якi рэгулярна званiў у звон, быццам заклiкаючы на набажэнства. Прусы не заўважылi падман. Доўга трымаўся замак Хейлзберг у Вармii, нягледзячы на пастаянныя штурмы i абстрэл з абложных машын. Урэшце залога здолела ўцячы i схавацца ў Эльблангу, прывёўшы з сабой 12 прускiх закладнiкаў. Iх асляпiлi i так выпусцiлi. Была выкрыта змова з прусамi двух крыжакоў. Ландмайстар загадаў спалiць здраднiкаў жыўцом. Каб спаленыя былi пагане, то ўсё скончылася б цiха, але тут за празмерную жорсткасць да хрысцiянаў ландмайстра пазбавiлi пасады.
Паўстанцы захапiлi малыя ордэнскiя замкi, а буйныя трымалi ў шчыльнай аблозе. Верныя ордэну Хэлмiнская зямля i Памезанiя аказалiся спустошанымi.
У 1263 г. крыжакам ўдалося задушыць паўстанне ў Самбii, аднак у iншых месцах вайна працягвалася. Натангiйскiя прусы разграмiлi крыжакоў у Хэлмiнскай зямлi, прычым загiнуў ландмайстар i некалькi дзесяткаў рыцараў. Шмат пацярпеў замак Радзынь. Яго двойчы захоплiвалi паўстанцы i двойчы крыжакi адбiвалi.
3 Германii падыходзiлi ўсё новыя i новыя падмацаваннi. Урэшце з канца 1272 г. ордэн пачаў браць сiтуацыю пад кантроль. Пасля амаль 14-гадовай вайны былi прыведзеныя ў пакору Вармiя, Натангiя, Бартыя i iншыя вобласцi. Ужо ў 1274 г. заваёва новых вобласцяў у Прусii аднавiлася - на чаргу сталi Скаловiя, Надравiя, Судовiя. Аднак агонь паўстання ўсё яшчэ не патухаў. Крыжакi душылi яго з вялiкай жорсткасцю. Прускi ландмайстар Конрад фон Цiрберг амаль усiх жыхароў Пагезанii выселiў у iншыя вобласцi, шмат людзей уцяклi на Беларусь i разам з сем'ямi аселi ў ваколiцах Гароднi.
Паўстанне паступова згасала i сведчанне таму тое, што ордэн змог вызвалiць частку сiлаў для новых заваёваў. Вайна вялася са звычайнай тады жорсткасцю i ўтрапёнасцю. Мемельскi комтур захапiў у палон аднаго з прускiх правадыроў у Скаловii. На прывале палоннага прывязалi да дрэва, каб не ўцёк. Калi варта заснула, той здолеў вызвалiцца, але ўцякаць не стаў. Схапiўшы меч, забiў рыцара i трох кнехтаў, чацвёртаму адсек руку. Астатнiя, разбуджаныя шумам, пасеклi раз'юшанага воя.
Апошняй у 1283 г. была заваявана Судовiя. Яна аказалася моцна спустошанай - шмат народу палягло ў вайне, частку крыжакi рассялiлi па iншых правiнцыях, частка выселiлася ў Вялiкае княства Лiтоўскае. На месца загiнуўшых i ўцёкшых прыходзiлi каланiсты, галоўным чынам з Германii. Тыя мясцовыя жыхары, якiя прынялi хрысцiянства, доўгi час, нават яшчэ ў 16 ст., захоўвалi элементы сваёй даўняй веры.
Лiчачы ад 1231 г., калi Герман фон Балк упершыню пераправiўся з войскам праз Вiслу, да 1283 г., за 52 гады Прусiя была заваявана цалкам. Для гэтага спатрэбiлася намаганне не толькi Тэўтонскага ордэна, але i шляхты ўсiх германскiх земляў. Вайна нанесла такiя непапраўныя страты мясцовым плямёнам, што ў рэшце рэшт яны перасталi iснаваць як этнасы.
Унутраную палiтыку на тэрыторыi Прусii ордэн будаваў умела i мэтанакiравана. Каб прыцягнуць каланiстаў, крыжакi стварылi новае хэлмiнскае права. Было ўведзена фламандскае права спадчыннасцi- роўнасць мужчыны i жанчыны. Па венгерскаму праву дазвалялася свабоднае паляванне на дзiкага звера, акрамя баброў.Ужывалася яшчэ магдэбургскае i польскае права. Прусаў падзялiлi на дзве катэгорыi: вольныя i нявольныя. Тыя, хто захаваў вернасць ордэну пад час паўстання 1260-1274 гг., мелi больш правоў. Былыя паўстанцы - нявольныя хлопы - жылi ў асобных вёсках, мелi мiзэрныя гаспадаркi i мусiлi працаваць на крыжакоў. Яны не маглi сялiцца ў гарадах. Мясцовая шляхта анямечылася. ( Пра дзеяннi Тэўтонскага ордэна ў Пруcii да 1343 ды вайну з Лiтвою i Польшчаю гл.Папярэдняя гiсторыя )
Ордэнскiя ўлады шчыльна апякалi гаспадарчае жыццё краiны. Яны стварылi двайную сiстэму даходаў: праз адпрацоўкi, грашовы i натуральны падаткi (шляхта таксама iх плацiла) i яшчэ праз уласную гаспадарку (земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, крэдыт, гандаль). Галоўным аб'ектам гандлю былi авёс, ячмень i солад. Ордэн злоўжываў уладай - сваiх эканомаў ставiў у больш выгодныя ўмовы гандлю, чым астатнiх купцоў. За некалькi дзесяткаў гадоў Прусiя ператварылася ў квiтнеючую краiну, з чаго ордэн меў немалую выгоду.
У знешняй палiтыцы Тэўтонскага ордэна пасля пакарэння Прусii галоўнай задачай стала вайна з Вялiкiм княствам Лiтоўскiм.
( на польскай мове: ... Крыжакі ў Прусах,... Бітва пад Грунвальдам, Крыжакі )