GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Харугвы на фланге Польскага Каралеўства :

1 - Галоўная xаругвa польскага каралеўства (вялiкая кракаўская - белы арол у чырвоным полi)

 
charugwa krakowska - белы арол

2 - Гоньча харугва (з двайным залатым крыжам ў блакiтным полi)

3 - надворная харугва Ягайлы з Пагоняй

 
charugwa goncza
 
харугва Ягайлы з Пагоняй

 

Пералiк харугваў паводле гiсторыка Яна Длугаша (1415-1480) (Joannis Dlugossii.Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae.Varsaviae,1997),a таксама вельмi цiкавага выдання: A.Klein, N.Secunda,K.A.Czerniewski. Polish Banners at Grunwald. Lodz,2000 - на ангельскай i польскай мовах.

 

Харугвы ваяводстваў, мазураў, асобных паноў: 5 - 48

5. Зямлi Познаньскай

6. Зямлi Сандармірскай

7. Зямлi Каліскай

8. Зямлi Серадзкай

9. Зямлi Любельскай

10. Зямлi Лучыцкай

11. Зямлi Куяўскай

12. Зямлi Львоўскай

13. Зямлi Велюньскай

14. Зямлi Пшэмыскай

15. Зямлi Добжыньскай

16. Зямлi Хелмскай

charugwy 5-16

17,18,19. Зямлi Падольскай

20. Зямлi Галіцкай

21,22 Зямлi Мазавецкай

князя Януша I Старэйшага (лаяльна служыў Каралю Уладыславу II Ягеллу,Князь Чэрскі і Варшаўскі ў Мазовіі, сын князя мазавецкага Семавіта Зямлi)

Szreniawa:

24. Мікалай Куроўскі - арцыбіскуп Гнезна, з 1394 канцлер Каралеўства Польскага

45. Мікалай Кміта - з Вісьніча,Собеня і Дубецка, 1433-37 кашталян Зямлi Пшэмыскай

25. Харугва Войцаха Ястрабца - біскуп кракаўскі, 1423-36 арцыбіскуп Гнезна, з 1412-23 канцлер Каралеўства Польскага

пад камандаю Яранду з Брудзева(непадалёк Коніна), гербу Помян з 1426 - ваяводы Інаўроцлава

26. Крыстын з Астрова (Ostrow), кашталян кракаўскі, роду Рава, Равіч

Леліва

27. Ян з Тарнова ваявода Кракаўскі. вядомы польскі дыпламат

37. Вінцэнт з Гранова, кашталян Наклы, Генеральны стараста вялікапольскі

39. Спытка з Яраславу і Тарнава, Генеральны стараста рускі

(у Польшчы назоў рускі у тыя часы ужываўся да земляў і жыхароў Прыкарпацця (Русі Галіцкай), што увайшлі да Каралеўства Польскага пры Казіміру III Вялікім )

28. Сядзівоя з Вострарога, ваяводы познаньскага

41. Дабрагосту з Шаматулы,большасць рыцараў з роду Налуч(Nalecz)

29. Мікалая з Міхалова, Ваяводы Сандармірскага, роду Порай.

30. Якуба з Канецполю і Янушавіц, Ваяводы Серадзкага, 1409-18 стараста куяўскі.

Венева(па легендзе з Маравіі)

31. Ян(Іў) з Абіхова, кашталян з Сьрэму, 1405-08 стараста куяўскі.

32. Ян Лігузы з Бобрыка,ваявода Лучыцкі, герб Паўкозіч (Палукоз)

33. Андрэй з Тэчына, кашталян Войніц, роду Старжа

34. Збігнеў з Бжэзя,маршалак Каралеўства Польскага род Задора(Полымень)

35. Пётры Шафранца з Пясковай Скалы і Лучыц, падкаморы кракаўскі, роду Старыконь

36. Клеменс з Москажава падканцлер Каралеўства Польскага гербу

Пілава(Жыраслава)

38. Дабеслаў з Алесніцаў, гербу Дубна, паводле некаторых крыніцаў заатакаваў Ульрыха фон Юнінга

40. Марціна са Слаўска, роду Зарэмба

charugwy 17-41

42. Крыстын з Казігловы(на полудзень ад Чанстаховы),кашталян Судэцкі(Санч, 1419-1437) гербу Ліс

43. Ян Мэнжыка з Дубровы (непадалёк Тарнава),герб Вадвіч (Скрынны),надворны падчашы і чэснік,сакратар караля

44. Мікалай Труба з Вісьліча,падканцлер Каралеўства Польскага, герб Труба

46. рыцараў-братоў Грыфаў,з зямлі Кракаўскай

47. рыцара Заклікі з мястэчка Коркві між Кракавам і Скалой,герб Сыракомля

48. рыцараў-братоў роду Елітчыкаў(Козлерогі),з ваколіц Пётркова,Радомя,Кельцаў.

пад камандаю Фларыяна з Карытніцы(непадалёк Jedrzejowa),кашталяна Вісліцкага, Генеральны стараста рускі

charugwy 42-50

 

Харугвы ў цэнтры:

4. Cв.Юр'i

выставiў Ян Сокал з Ламберку і Збыслаўка, у яе складзе з Маравіі і Чэхіі

  charugwa Sw.Juryi

Харугвы (3),(4),(34) пад кіраўніцтвам Збігнева з Бжэзя.

 

49. Яна з Йічына,Барона Мараўскага,гербу Одравуж, пад камандаю Гельма,складалася з Мараваў.

50. Гневаша з Далевіц,падстоллі кракаўскі,герб Касцеша(Стрэгомя), у яе складзе Маравы,Чэхі і Сьлясцы(сілезцы)

 

Харугвы Вялiкага княства на правым фланге.

 

Ваяводзтвы i Землi Каралеўства Польскага :

Вялікапольскія: Землi Познаньская і Каліскія (Kalisz)

Малапольскія: Ваяводзтвы Кракаўскае, Сандармірскае з зямлёй Любельскай,

Цэнтр: Ваяводзтвы Серадзкае з зямлёй Велюньскай,Лучыцкае,Бярэсце-Куяўскае,Інаўроцлаўскае

Русь Галіцкая: Землi Галіцкая, Львоўская, Перамыская (Przemysl) і Саноцкая.

ў 1387-1462 Землi хелмская і бельская - падленныя Кароне, Падолле з 1430