|
|
GSpay - iatp merchant account provider. |
| Ягайла ---- Wladyslaw Jagello | 1348 - 1.6.1434 |
|
пры каранацыі на польскі трон - Уладыслаў ІІ Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1377-92, кароль Польшчы ў 1386-1434. Сын Альгерда (малодшы з 11 яго сыноў) і цвярской князёўны Ульяны, унук Гедыміна. |
|
На велікакняжацкі прастол прызначаны воляю бацькі. У 1380 заключыў сепаратныя пагадненні з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі, апошняму перадаў землі Жмудзі. Аднак пастаянныя пагрозы з боку крыжакоў і Маскоўскага княства вымусілі Ягайлу пайсці на саюз з Польшчай.
У 1386 Ягайла ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай (каранавана ў 1384) і выбраны каралём Польшчы. Заключыў Крэўскую унію (у замку Крэва). У саюзе з Беларуска-Літоўскай дзяржавай палякі бачылі залог утварэння вялікай і магутнай Польшчы, сродак уратавання сваёй краіны ад анархіі, што ўзнікла ў перыяд міжкаралеўя.
У хуткім часе пасля каранацыі і падпісання Крэўскай уніі Ягайла з Ядвігай прыехалі ў Вільню. У Вільні Ягайла заснаваў каталіцкія біскупства і 7 плебаній (прыходаў). У час паездак па Беларусі ён закладваў касцёлы і кляштары, напр., у мяст. Абольцы (Талачынскі р-н), в. Быстрыца (Астравецкі р-н), якія пашыралі тут каталіцкую веру.
Заснавальнік дынастыі Ягелонаў... падрабязней пра Ягайлу - караля Польшчы i iнш. ...
У 1400 ён рэарганізаваў Кракаўскі універсітэт (заснаваны ў 1364 Казімірам ІІІ) на ўзор Парыжскага універсітэта і з таго часу ён называецца Ягелонскім.
На працягу 1409-11 Кароль Уладыслау ( Ягайла) вёў "Bялікую вайну" супраць рыцараў-тэўтонцаў, якія захапілі паўночна-ўсходнія землі Польшчы. У час Грунвальдскай бітвы (15.07.1410) ён узначальваў войска . У выніку гэтай бітвы армія крыжакоў была разгромлена і фактычна перастала існаваць, загінула 50 тыс. нямецкіх рыцараў, у т.л. гросмайстар У.Юнгінген. Вынікі перамогі замацаваны Тарунскім мірам 1411. Гэта спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэна і абумовіла яго хуткі заняпад як дзяржавы, садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчы і Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якія атрымалі магчымасць шырэй удзельнічаць у міжнародным гандлі на Балтыйскім моры. падрабязней пра Ягайлу ...