GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Геройскую смерць на полi бiтвы прынялi амаль усе саноўнiкi Тэўтонскага ордэна. Акрамя хохмайстра загiнулi ў акружэннi вялiкi комтур, вялiкi маршал, вялiкi шатны, скарбнiк, хэлмiнскi, бежглоўскi, пакжыўнiцкi, грудзяцкi, гнеўскi, нешаўскi, астродскi, папоўскi, радзыньскi i iншыя комтуры.

Пад час уцёкаў страцiў жыццё Генрых фон Швельбок - камандзiр вайсковага аддзела з Тухолы. Яшчэ да бiтвы ён загадаў насiць перад сабой два аголеныя мячы i ўсiм казаў, што не ўкладзе iх у похвы, пакуль не афарбуе кроўю ворагаў. Брандэнбургскага комтура Маркварда фон Зальцбаха ўзялi ў палон i прывялi да вялiкага князя Вiтаўта. Той, убачыўшы даўняга ворага (комтур абразiў Вiтаўта, будучы паслом), сказаў: "А, ты тут, Марквардзе?" На што крыжак рэзка адказаў: "Так, i спакойна прыму тое, што мне ўгатаваў учарашнi дзень. А табе, князь, тое ж можа прынесцi дзень сёняшнi або заўтрашнi, бо не ў тваёй моцы вызначыць лёс!" Разгневаны Вiтаўт даў знак, комтура адвялi ў жыта i сцялi галаву.

Бiтва пад Грунвальдам - Стэнбаркам працягвалася ад 12 да 19 гадзiн i скончылася перад заходам сонца (па мясцоваму часу 15 лiпеня сонца заходзiць у 19 гадзiн 51 хвiлiну). Да ночы працягвалася пагоня за ўцекачамi. У захопленым абозе пераможцы знайшлi вялiкi запас кайданоў i вяровак, падрыхтаваных крыжакамi для палонных. Па загаду караля былi разбiтыя вiнныя бочкi, i вiно, змешанае з кроўю забiтых людзей i коней, бурным струменем вылiлася аж на лугi каля вёскi Таненберг (Стэнбарк). У бiтве з боку крыжакоў загiнула каля 18 тыс. салдат i абслугi табару, каля 14 тыс. трапiла ў палон, уратавалася каля паўтары тысячы чалавек. Вялiкiя страты панеслi i саюзнiкi. Усю ноч з 15 на 16 лiпеня войскi вярталiся з пагонi, везлi палонных, захопленыя харугвы i здабычу.

Назаўтра, у сераду 16 лiпеня, на полi бою былi адшуканыя целы хохмайстра i яго паплечнiкаў. Целы Ульрыха фон Юнгiнгена i некалькiх галоўных кiраўнiкоў ордэна адправiлi для пахавання ў Мальбарк. Астатнiх забiтых, сваiх i чужых, пахавалi на месцы.

Недалёка ад поля бiтвы адбылася вялiкая ўрачыстасць. На ёй пад слова гонару былi адпушчаныя палонныя, акрамя тых, хто належаў да ордэна. Затрымалi яшчэ саюзнiкаў крыжакоў - шчэцiнскага i алешнiцкага князёў