GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Днi Грунвальда

Вы любiце сьвяты, вандроўкі, і, зразумела,цікава правесці свой час? Маеце магчымасць ў ліпені накіравацца ў Польшчу? Можаце пабачыць адметную імпрэзу на Сьвяце Перамогі на Грунвальдзкiм полi

Ёсць падзеi ў нашай гiсторыi вельмi значныя. Адно з iх - Грунвальдская бiтва цi вядомая яшчэ як Бiтва 15 лiпеня 1410 пад Дуброўнай. Найбуйнейшая бітва Сярэднявечча.

Памяць пра слаўных вояў з Вялікага Княства Літоўскага ды Польскага Каралеўства, што здабылi перамогу шануюць удзячныя нашчадкi.
Святкаванне той незабыўнай перамогi на поле Бiтвы кожны год збірае шмат людзей з усёй Эўропы.
Сьвята ўлетку 2002. Каля 90 тысячаў чалавек сабралiся на Грунвальдзкiм полi пабачыць рэканструкцыю падзей 1410 года. Сярод 1500 удзельнiкаў - рыцараў з розных краiн - 150 было з Беларусi.

Напэўна вы пабачылi старонку, невялікі фота-экскурс па палёх бітвы - як напамін пра слаўных вояў i падзеi на бітве.

Апроч рэканструкцыi падзей 1410 года на Сьвяце штогод адбываецца шмат цікавых падзей


З праграмы мерапрыемстваў, што адбылiся ў 2002 годзе ...

8 - 15 ліпеня штодзённа: наведванне Абозу Рыцарскага
13 - 15 ліпеня штодзённа: наведванне Сярэдневечнага Гарадка

12 ліпеня 2002(пятн.)
16.00-19.00 Турніры і гульні ў Абозу Рыцарскім
18.00-20.00 выступы музычных групаў
20.00 канцэрт старажытнай музыкі (фольк) на пляцоўцы ў Абозу Рыцарскім
21.00-1.00 група "Renesans"

13 ліпеня 2002(cуб.)

9.30 Сьвятая імша
10.00 Прывітанні клубаў гаспадарам ў Абозу Рыцарскім
11.00 Apel Grunwaldzki (з ускладаннем кветак і маршыроўкай вайсковага аркестру)
13.00 Рыцарства выходзіць ў поле
14.00 на Грунвальдзкiм полi : рэканструкцыя падзей 1410 года (спектакаль гістарычны).

16.00 выступы музычных групаў (Сярэдневечная музыка)
16.00-19.00 Сярэдневечны Кірмаш Зброі і інш. ў Абозу Рыцарскім
17.00 Турніры і гульні ў Абозу Рыцарскім.
19.00 выступы артыстычных групаў (і таксама - Войцех Гусоўскі)
20.00 канцэрт музыкі (фольк) на пляцоўцы ў Абозу Рыцарскім
22.00-2.00 група "Renesans"

14 ліпеня 2002(ндз.)
11.00-13.00 фінал Бегу Грунвальдзкага
14.00-16.30 Забавы для дзяцей
17.00-19.00 Конкурс песьні

15 ліпеня 2002(пндз.)
22.00 Вогнішчы Памяці


На схеме пазначана поле бітвы i Абоз Рыцарскі ля мястэчак Грунвальд і Стэнбарк пад час Сьвята "Днi Грунвальда" ў лiпенi 2002.

Лiчбамi пазначана :
1 - поле бітвы
2 - музей - мемарыял
3 - Абоз Рыцарскі
4 - information desk
5 - Стан Каралеўства Польскага
6 -пляцоўка для турніраў,
забавы для дзяцей
7 - Каралеўск Абоз
8 - выстава - кiрмаш
9 - Стан ВКЛ
10 -Карчма
 
 
11 - Абоз-музей
"Сярэдневечны Гарадок"
12,13 - пляцоўкi для канцэртаў
14 - мед.дапамога
15 - шаша на Стэнбарк
16 - шаша на Лодвiгава
17 - шаша на Грунвальд і Дуброўну
18 - каплiчка
19 - рух харугваў ВКЛ i КП
20 - рух тэўтонцаў
21- месца для гледачоў