|
|
GSpay - iatp merchant account provider. |
Асноўныя падзеi разгарнулiся на няроўнай мясцовасцi памiж паселiшчамi Грунфельд ( пазней перайменавалi яго ў Грунвальд, адкуль i назва бiтвы), Стэнбарк (Таненберг - у лiтаратуры бiтва называецца яшчэ Таненбергскай) i Людзвiгава (Людзвiгсхоф). Беларускi летапiс называе бiтву Дубровенскай па назве блiжэйшага горада. ( Падзеі пададзены паводле кнігі : Алесь Краўцевiч. Тэўтонскi ордэн: ад Ерусалiма да Грунвальда. Мн.,1993 )
Тутэйшыя пакатыя пагоркi вышынёй каля 20 м падзялялiся даволi шырокiмi далiнамi. 3 трох бакоў месца бiтвы было акружана лясамi. Хохмайстар, дакладна вылiчыўшы маршрут войскаў cаюзнiкаў (ВКЛ i КП), першы прыбыў сюды з войскамi i прыняў меры да ўмацавання пазiцыi. Былi выкапаныя i замаскiраваныя ямы-пасткi, расстаўлены гарматы, арбалетчыкi i лучнiкi. Ульрых фон Юнгiнген разлiчваў затрымаць варожую коннiцу каля перашкодаў, засыпаць яе стрэламi з гармат, арбалетаў i лукаў. Адбiўшы такiм чынам атаку i нанёсшы ворагу страты, кiнуць у бой сваю коннiцу. Хохмайстар iмкнуўся такiмi тактычнымi хiтрасцямi неяк кампенсаваць перавагу саюзных войскаў у колькасцi.
Ноччу з 14 на 15 лiпеня перад узыходам сонца саюзная армiя выйшла з лагера пад Дуброўнай i рушыла ў накiрунку Стэнбарка i Ульнава. Праз 10 км войскi сталi абозамi каля возера Лубень. Ягайла ў спецыяльнай паходнай каплiцы якраз збiраўся слухаць iмшу, калi атрымаў паведамленне аб з'яўленнi ворага. Гэта былi высланыя на разведку ордэнскiя аддзелы.
Палкоў Вялiкага княства было каля 50. На iх харугвах луналi гербы земляў, а таксама выява Пагонi - дзяржаўнага герба, якая рознiлася толькi дэталямi. Ян Длугаш у Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae заўважыў, што тры дзесяткi з iх мелi як герб Пагоню - на чырвоным фоне, а дзесяць мелi выяву радавога знака Вiтаўта - Калумны - на чырвоным фоне.
Найслаўнейшыя рыцары стаялi ў харугвах: вiленскай, гродзенскай, троцкай, ковенскай, наваградскай, Лiдскiя харугвы ў Грунвальдскай бiтве ... , Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі ... )
Пад галоўнай харугвай польскага каралеўства (белы арол у чырвоным полi) стаялi лепшыя рыцары. Побач размяшчалiся так званая Гоньча харугва (з двума залатымi крыжамi ў блакiтным полi) i надворная харугва Ягайлы з Пагоняй.
Затым iшлi харугвы ... ваяводстваў, мазураў, асобных князёў - усiх было 50.
Аб ордэнскiх харугвах захавалася больш звестак, бо 46 з iх апынулiся ў польскiм палоне i яшчэ ў 15 ст. былi апiсаныя i замаляваныя Длугашам. Галоўная ордэнская харугва мела выяву чорнага крыжа з арлом у цэнтры на белым полi. Разам з харугвамi прускiх комтурстваў стаялi палкi "гасцей", наймiтаў, саюзных паморскiх князёў пад уласнымi сцягамi. У цеснаце i тлуме сярэднявечнай бiтвы харугва была галоўным арыентырам. Ёю падавалiся сiгналы, да яе збiралiся пасля атакi цi адступлення. Калi харугва апускалася, гэта значыла, што полк разбiты. Невыпадкова харугву трымалi i ахоўвалi найлепшыя рыцары.
Нарэшцe абодва войскi сталi, гатовыя да бiтвы. Яны займалi пакатыя схiлы пагоркаў, пасярэдзiне ляжала далiнка. Той, хто першы пойдзе ў атаку, павiнeн спусцiцца трохi ўнiз, а затым падымацца на супрацьлеглы схiл.
Хоць бiтва яшчэ не пачалася, Ульрых фон Юнгiнген ужо меў пэўныя выйгрышы. Яго армiя здолела заступiць ворагу шлях на сталiцу, разлiчыць месца сустрэчы i падрыхтаваць пазiцыю. Цяпер патрэбна было зрабiць так, каб саюзнiкi пачалi атаку першымi i натрапiлi на перашкоды i абстрэл. Аднак, хоць сонца ўжо стаяла высока, з боку сагознiкаў не назiралася нiякага руху.
Не спяшаўся, уласна, Ягайла, а Вiтаўт рваўся ў атаку.
Кароль павольна апранаў латы, усаджваўся на баявога каня, потым выехаў на пагорак, агледзеўся... Затым вярнуўся ў далiну i пачаў пасвячаць у рыцары сваiх вояў. Сказаўшы прамову да новаспечаных рыцараў, Ягайла ўжо надзяваў шлем, калi прыйшла вестка, што ад ордэнскага войска прыбылi два герольды. У аднаго на грудзях быў знак Свяшчэннай Рымскай iмперыi: чорны арол у залатым полi, у другога - герб шчэцiнскiх князёў: чырвоны грыф на белым полi. Герольды прынеслi два аголеныя мячы - ад хохмайстра з вялiкiм маршалам каралю i вялiкаму князю - i на словах перадалi выклiк да бiтвы. «Калi ж, можа, вялiкаму князю i каралю не хапае прасторы, - сказалi пасланцы, - то мы адыдзем колькi трэба, каб даць месца». I на самой справе ордэнскiя войскi пасунулiся назад, адкрываючы далiну i пакiдаючы памiж сабой i ворагам прыгатаваныя перашкоды. Хутчэй за ўсё гэта перадавыя аддзелы вярнулiся да асноўнай групоўкi. Такi дзёрзкi выклiк меў на мэце падштурхнуць саюзнiкаў першымi пайсцi ў наступ. Так яно i здарылася. Лiтоўскае войска з поклiчам "Вiльня!" рушыла ў атаку. Затым пайшлi палякi, на хаду спяваючы "Багародзiцу". Паколькi наперадзе была лёгкая маняўровая коннiца, то страты ад ямаў-пастак аказалiся невялiкiмi. Крыжацкiя гарматы паспелi даць два залпы. Потым да канца бiтвы ўжо не было чуваць нi аб iх, нi аб стралках-лучнiках i арбалетчыках. Хутчэй за ўсё ў першым iмклiвым нацiску артылерысты, стралкi i пяхота, якая iх прыкрывала, былi выбiтыя. Затым у бой уступiла цяжкая коннiца. На правым лiтоўскiм фланзе i левым польскiм фактычна адбывалiся дзве асобныя бiтвы. "Калi шэрагi сышлiся, то ўзняўся такi шум i грукат ад ламання дзiдаў i ўдараў аб даспехi, як быццам абрушваўся нейкi велiзарны будынак, i такi рэзкi лязгат мячоў, што яго выразна чулi людзi на адлегласцi нават у некалькi мiляў" (Длугаш). Вiтаўт знаходзiўся каля самых пярэднiх шэрагаў, Ягайла з моцнай аховай ад'ехаў на пагорак прыблiзна пасярэдзiне фронту.
Недзе праз гадзiну на правым фланзе саюзнай армii быў выкананы тактычны манеўр - падзея, якую даследчыкi ацэньваюць неадназначна. Пад нацiскам крыжацкiх войскаў частка лiтоўскiх аддзелаў адступiла. Адны разглядаюць гэта як уцёкi, iншыя гавораць аб тактычным манеўры. Такi прыём - уяўнае адступленне - часта ўжываўся на ўсходзе i прыносiў поспех. Вораг, паверыўшы ў перамогу, рассыпаўся ў пагонi за ўцекачамi i натыкаўся на засаду або свежае войска. Уцекачы раптам зноў аказвалiся сабранымi ў арганiзаваныя аддзелы i з новай сiлай нападалi на агаломшанага ворага. Лiцьвiны (крывiчы, дрыгавiчы) ды ўкраiнцы, якiя складалi большасць войска Вiтаўта, а тым болей татары з войска Вiтаўта, былi добра знаёмыя з такой тактыкай i карысталiся ёю. Галоўным аргументам за тое, што адступленне было манеўрам, з'яўляецца несумненны факт вяртання ў бiтву адступiўшых аддзелаў. Акрамя таго, не так даўно стаў вядомы дакумент, якi пацвярджае нашу думку аб адступленнi як арганiзаваным манеўры. Ужо пасля бiтвы адзiн з кiраўнiкоў ордэна папярэджваў хохмайстра, што ў новай бiтве вораг можа наўмысна выклiкаць уцёкi некалькiх атрадаў, каб прывесцi да разрыву баявых парадкаў цяжкай коннiцы, гэтак, як адбылося ў "вялiкай бiтве".
|
Частка крыжацкiх войскаў, якiя гналiся за ўцекачамi, была акружаная i знiшчаная каля лiтоўскага табара. Манеўр з адступленнем планаваўся загадзя. Xаругвы ca Смаленскy, Мсцicлаўя на чале з С.Лiнгвенам Вiтаўт пакiнуў на месцы, каб прыкрыць правы фланг палякаў i не даць крыжакам ударыць iм у спiну. Тры беларускiя палкi са Смаленскай зямлi справiлiся са сваёй задачай, хоць панеслi значныя страты, а адзiн з iх амаль цалкам загiнуў. |
|
| На левым фланзе саюзнай армii, аддзеленым ад правага пагоркамi, iшла свая бойка. Xаругвы каралеўства i крыжакi пакуль iшлi сценка на сценку. Бiтва працягвалася некалькi гадзiн без перапынку, людзi фiзiчна не маглi вытрымлiваць такой нагрузкi доўгi час, таму, вiдавочна, войскi на пярэднiм краi пастаянна змянялiся. Тут раней цi пазней павiнна была адчуцца перавага саюзнiкаў у коннiцы. Аднак пакуль палякам даводзiлася туга. Нечакана пакiнулi поле бою наймiты з Чэхii i Маравii. Яны адышлi ад поля i спынiлiся ў лесе. Каралеўскi падканцлер Мiкалай Тромба паскакаў да iх, воi вярнулiся на поле бiтвы. | ![]() |
Пад нацiскам крыжакоў упала вялiкая каралеўская харугва з выявай белага арла. Аднак яе тут жа падхапiлi i паднялi зноў. У ордэнскiх шэрагах, пабачыўшых падзенне непрыяцельскага сцяга, пачуўся пераможны спеў "Хрыстос паўстаў". Гэта быў крытычны момант. Ягайла, вiдавочна, падаслаў падмацаваннi, якiя выправiлi становiшча.
| Праз лес пайшлi войскi для абходу правага фланга крыжакоў з захаду. У шэрагi ордэнскай армii стала частка рыцараў, якiя вярнулiся з праследавання лiтоўскiх войскаў. Жахлiвая бойка працягвалася далей. | (33k) ... (99k) | ![]() |
Ульрых фон Юнгiнген у сваю чаргу, убачыўшы, што шаля вагаў схiляецца не на карысць ордэна, прадпрыняў рашучую спробу перамянiць лёс бiтвы.Сфармiраваўшы з рэштак свайго левага фланга i рэзерваў ударную групу ў 16 харугваў, ён стаў на яе чале i атакаваў каралеўскую армiю. Выкананне гэтай акцыi сведчыць аб добрай арганiзаванасцi войскаў ордэна i высокай вартасцi Ульрыха фон Юнгiнгeна як военачальнiка.
Пад час гэтай атакi адбыўся напад на самога Ягайлу. Кароль са сваiм атачэннем знаходзiўся трохi ўбаку ад накiрунка атакi. Каб ордэнскiя рыцары не пазналi караля, быў апушчаны малы каралеўскi прапорац з белым арлом на чырвоным полi. Ягайлу з усiх бакоў засланiлi воi. Раптам з шэрагу крыжакоў вырваўся рыцар Леапольд фон Кёкерытц, апяразаны залатым поясам, i, разагнаўшы каня, цэлiў дзiдай у караля. Паводле рыцарскiх правiлаў Ягайла прыняў бой. Ён падняў сваю дзiду, выехаў насустрач i "ўласнай рукой паранiў" крыжака. Каралеўскi сакратар Збiгнеў Алешнiцкi заехаў збоку, ударыў Кёкерытца дзiдай i той упаў з каня мёртвы. У сваю чаргу польскi рыцар Дабеслаў Алешнiцкi напаў на хохмайстра, але той пазбегнуў удару лёгкiм адхiленнем галавы i падбiў дзiду паляка ўгору. Апошнi, убачыўшы сваю хiбу, павярнуў да сваiх. Ульрых фон Юнгiнген гнаўся за iм i паранiў каня, але мусiў вярнуцца, каб не трапiць у палон.
Адчайная атака ўдарнай групы ў 16 харугваў магла вырашыць лёс бiтвы, але працiўнiк быў занадта шматлiкi i дасведчаны. Войскi Вiтаўта пасля лiквiдацыi крыжацкiх аддзелаў, якiя прарвалiся да iх абозу, вярнулiся i напалi на групу хохмайстра з тылу i флангу. Пасланыя ў абход польскiя аддзелы пачалi акружаць правы фланг крыжакоў з захаду. Гэта быў пачатак канца.
(...невялікі Фота -Экскурс аб падзеях на поле бітвы...)
| Ударная група хохмайстра i правы фланг ордэнскай армii акружалiся паасобку. Некаторы час яны яшчэ вытрымлiвалi нацiск, але ўрэшце былi поўнасцю акружаныя i разбiтыя. Здалiся рыцары Хэлмiнскай зямлi. У бязвыхадным становiшчы аддалi сваю харугву замежныя "госцi" - у жывых засталiся толькi 40 рыцараў. Урэшце перасталi супрацiўляцца i астатнiя з тых, хто застаўся жывым. |
![]() |
Але гэта яшчэ не быў канец бiтвы. Шмат крыжакоў, якiя пазбеглi акружэння або вырвалiся з яго, умацавалiся ў абозе з намерам абараняцца. Акружаны ўмацаваннямi з вазоў, забяспечаны артылерыяй i аховай пяхоты абоз даваў такую магчымасць. Аднак паспяховай абароны не атрымалася. Рашучай атакай умацаваны лагер быў здабыты, а ўсе яго абаронцы пабiтыя. Вялiкую колькасць забiтых з боку ордэна ў абозе тлумачаць удзелам у гэтых эпiзодах бiтвы пяхоты саюзнiкаў, складзенай з сялян i гараджан. Простыя людзi найбольш цярпелi ад нападаў крыжакоў, таму мелi да iх асаблiвыя рахункi. Чалавек простага звання не мог атрымлiваць выкуп за палонных. Палонных пяхота не брала. Магчыма, якраз ад рук пехацiнцаў загiнуў хохмайстар Ульрых фон Юнгiнген...
| Вайна 1409-1410 |