GSpay - iatp merchant account provider. Выгодная и надежная аренда серверов на ваших условиях.

Днi Грунвальда

in english

Вы любiце сьвяты, вандроўкі, і, зразумела, цікава правесці свой час? Маеце магчымасць ў ліпені накіравацца ў Польшчу? Можаце пабачыць адметную імпрэзу на Сьвяце Перамогі на Грунвальдзкiм полi!


Ёсць падзеi ў нашай гiсторыi вельмi значныя. Адно з iх - Грунвальдская бiтва цi вядомая яшчэ як Бiтва 15 лiпеня 1410 пад Дуброўнай. Найбуйнейшая бітва Сярэднявечча.

Памяць пра слаўных вояў з Вялікага Княства Літоўскага ды Польскага Каралеўства, што здабылi перамогу шануюць удзячныя нашчадкi.
Святкаванне той незабыўнай перамогi на поле Бiтвы кожны год збірае шмат людзей з усёй Эўропы.

Сьвята ўлетку 2002. Каля 90 тысячаў чалавек сабралiся на Грунвальдзкiм полi пабачыць рэканструкцыю падзей 1410 года. Сярод 1500 удзельнiкаў - рыцараў з розных краiн - 150 было з Беларусi.

Напэўна ў Bac была магчымасць пабачыць старонку, невялікі фота-экскурс па палёх бітвы - як напамін пра падзеi на бітве i слаўных вояў .

Каб паехаць на Дні Грунвальду у 2004 (з Беларусi ў Польшчу патрэбны з 1.10.2003 вiзы) дашліце заяўку да 15.06  kniajiguf@mail.ru


або скантактуйцеся да 14.06 ў Мінску з кіраўніком клуба "Княжы Гуф" сп.Фёдарам Міхеевым :
мабільны тэл. (029) 756 86 36

у 2003: Ад'езд аўтобусaў 9.07.2003 ад ДК Чыгуначнiкаў (вул. Чкалава), вяртанне ў Мiнск - 14.07.2003 ранiцай,
пражывaнне ў сваiх палатках; xapчаванне за свой кошт.

Аплата за аўтобус у 2004 для турыстaў 40 у.е. Сайт клуба "Княжы Гуф" bel-knight.com

 

Апроч рэканструкцыi падзей 1410 года на Сьвяце штогод адбываецца шмат цікавых падзей :


З праграмы мерапрыемстваў, што адбылiся ў 2002 годзе ... ... polska version 2002-2003

8 - 15 ліпеня штодзённа: наведванне Абозу Рыцарскага
13 - 15 ліпеня штодзённа: наведванне Сярэдневечнага Гарадка

12 ліпеня 2002(пятн.)
16.00-19.00 Турніры і гульні ў Абозу Рыцарскім
18.00-20.00 выступы музычных групаў
20.00 канцэрт старажытнай музыкі (фольк) на пляцоўцы ў Абозу Рыцарскім
21.00-1.00 група "Renesans"

13 ліпеня 2002(cуб.)

9.30 Сьвятая імша
10.00 Прывітанні клубаў гаспадарам ў Абозу Рыцарскім
11.00 Apel Grunwaldzki (з ускладаннем кветак і маршыроўкай вайсковага аркестру)
13.00 Рыцарства выходзіць ў поле
14.00 на Грунвальдзкiм полi : рэканструкцыя падзей 1410 года (спектакаль гістарычны).

16.00 выступы музычных групаў (Сярэдневечная музыка)
16.00-19.00 Сярэдневечны Кірмаш Зброі і інш. ў Абозу Рыцарскім
17.00 Турніры і гульні ў Абозу Рыцарскім.
19.00 выступы артыстычных групаў (і таксама - Войцех Гусоўскі)
20.00 канцэрт музыкі (фольк) на пляцоўцы ў Абозу Рыцарскім
22.00-2.00 група "Renesans"

14 ліпеня 2002(ндз.)
11.00-13.00 фінал Бегу Грунвальдзкага
14.00-16.30 Забавы для дзяцей
17.00-19.00 Конкурс песьнi

15 ліпеня 2002(пндз.)
22.00 Вогнішчы Памяці
 

 


На схеме пазначана поле бітвы i Абоз Рыцарскі ля мястэчак Грунвальд і Стэнбарк пад час Сьвята "Днi Грунвальда" ў лiпенi 2002.

Лiчбамi пазначана :
1 - поле бітвы
2 - музей - мемарыял
3 - Абоз Рыцарскі
4 - information desk
5 - Стан Каралеўства Польскага
6 -пляцоўка для турніраў,
забавы для дзяцей
7 - Каралеўск Абоз
8 - выстава - кiрмаш
9 - Стан ВКЛ
10 -Карчма
 
 
11 - Абоз-музей
"Сярэдневечны Гарадок"
12,13 - пляцоўкi для канцэртаў
14 - мед.дапамога
15 - шаша на Стэнбарк
16 - шаша на Лодвiгава
17 - шаша на Грунвальд і Дуброўну
18 - каплiчка
19 - рух харугваў ВКЛ i КП
20 - рух тэўтонцаў
21- месца для гледачоў

 

A - стаянка аўтобусаў удзельнiкаў
T - туалеты i умывальнiki

З магістралі Е77 Варшава - Гданьск паварот ля Паўлава (Pawlowo) на Стэнбарк (Stebark) - Грунвальд (Grunwald) - прыблізна 12 km (на схеме гэты кiрунак руху пазначаны нумарам 17)

 

агульная сучасная геаграфічная мапа, ад Мальбарка да Ольштына, ад Торуні да Цеханова. ( 72k )


International Research and Exchages
Board
 
State Exchange

This web page is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program (IATP). IATP is a program of the Bureau of Educational & Cultural Affairs (ECA), US Department of State, funded under the Freedom Support Act (FSA). IATP is administered by The International Research & Exchanges Board (IREX).

 

Rating All.BY