|
|
GSpay - iatp merchant account provider. |
Наступленне было добра арганiзаваным i праводзiлася адначасова з некалькiх пунктаў. Галоўны ўдар пад кiраўнiцтвам хохмайстра i вялiкага маршала наносiўся на Добжынскую зямлю. Добжынь узялi прыступам, выбiлi залогу, спалiлi замак, разрабавалi горад. Яшчэ раней захапiлi Рыпiн i Лiпна. Потым здабылi Баброўнiкi. Упартае супрацiўленне аказала залога Златарыi, але i гэты замак — апошнi пункт абароны ў Добжынскай зямлi — здаўся 2 верасня.
Адначасова комтуры з Тухолы i Члухава спустошылi Крайну (вобласць на захад ад Быдгашча) i рушылi на Быдгашч. Яны паведамлялi хохмайстру, што на працягу 8 дзён палiлi ўсiх i ўсё. Па дарозе вызвалiлi з польскага палону комтура са Швеца Генрыха фон Плауэна — будучага выратавальнiка ордэна. Замак узялi без цяжкасцi, бо здраднiкi адчынiлi браму. Каля 1 верасня фон Плауэн прыбыў у Быдгашч з вайсковым аддзелам i падрыхтаваў замак да абароны. У той жа час войт Новай Маркi Арнольд фон Бадэн пустошыў ваколiцы Дрэздэнка на паўночназаходнiм пагранiччы Польшчы, а комтуры Астроды i Брандэнбурга — уладаннi Януша Мазавецкага. Тут крыжацкiя войскi сустрэлi супрацiўленне. Сын Януша Балеслаў уварваўся ў ордэнскую зямлю, спалiў Дзялдава (Зольдау) i спустошыў ваколiцы да самага Растэнбурга.
Пачатак вайны быў нечаканым для палякаў. Вiдавочна, Ягайла спадзяваўся зацягнуць перагаворы на большы час. 4 верасня вялiкапольскае паспалiтае рушэнне было разбiта пад Велуням у Новай Марцы. У канцы жнiўня войска Вiтаўта злучылася са жмудзiнамi — першы адкрыты крок вялiкага князя да вызвалення гэтага краю. Паў ордэнскi замак Фрэдэбург, крыжацкi войт пакiнуў Дубiсу, спалiўшы замак. Быў захоплены горад Мемель (Клайпеда), замак жа застаўся ў руках крыжакоў. Каб спынiць далейшы рух Вiтаўта, вялiкi маршал з комтурамi Балгi i Брандэнбурга сабраў новае войска. Выйсцi насустрач Вітаўтy яно не змагло з-за дрэннага надвор'я i хваробаў, маршал толькi засланiў дарогу ўглыб краiны
Да Волбажа, а затым пад Ленчыцу збiралася польскае паспалiтае рушэнне. Маецца звестка праз лiст вялiкага маршала да хохмайстра ад 15 верасня, што Вiтаўт з невялiкiм атрадам прыязджаў у гэты час да Ягайлы. Ад Коўна да Ленчыцы цi да Волбажа каля 600 кiламетраў, значыць, вялiкi князь быў у дарозе 8 — 10 дзён, калi ехаў на падменных конях. Вiдавочна, тады Вiтаўт з Ягайлам абмеркавалi становiшча i план далейшых дзеянняў.
Толькi 23 верасня польскiя войскi рушылi ў паход, а 28-га абклалi Быдгашч. На восьмы дзень аблогi яны штурмам здабылi замак. Яшчэ ў час аблогi ў лагеры Ягайлы знаходзiлася пасольства чэшскага караля, якое дамагалася спынення вайны i вырашэння спрэчкi праз пасрэднiцкi суд караля Вацлава. 5 кастрычнiка ўжо сам хохмайстар прапанаваў заключыць перамiр'е на наступных умовах : Ягайла спыняе аблогу i згаджаецца на пасрэднiцтва караля Вацлава. Ягайла адказаў, што ахвотна прыме прапанову, калi ордэн выведзе войскi з Добжынскай зямлi i да прысуду аддасць упраўленне ёю прадстаўнiкам чэшскага караля. 6 кастрычнiка палякi авалодалi Быдгашчам. Гэта, несумненна, паўплывала на ход справаў. Праз два днi, 8 кастрычнiка, памiж Польшчай i ордэнам было заключана перамiр'е да заходу сонца 24 чэрвеня 1410 г. Па яго ўмовах абодва бакi заставалiся пры ўладаннях, якiя мелi на момант падпiсання перамiр'я. Рашэнне спрэчак перадалi Вацлаву Чэшскаму, ён павiнны быў аб'явiць свой прысуд не пазней першага тыдня посту, гэта значыць 9 лютага 1410 г. Польскi бок абавязаўся нiякiм чынам не дапамагаць жмудзiнам i тым, хто iх падтрымлiвае. Калi якi-небудзь з бакоў парушыць хоць адну з умоваў, то чэшскi кароль мае права дапамагаць другому боку ўсiмi сродкамi, пакуль зноў не прыйдзе мiр. 3 умоваў перамiр'я вынiкала, што Польшча развязвае ордэну рукi для новага захопу Жмудзi i вайны з Лiтвой, паколькi перамiр'е не тычылася Вялiкага княства Лiтоўскага.
Заключэннем перамiр'я скончыўся першы этап Вялiкай вайны 1409 — 1411 гг. Ён характарызаваўся ваенным i дыпламатычным поспехам крыжакоў у Польшчы. Добжынская зямля заставалася ў руках ордэна. 3 пасрэднiкам — каралём Вацлавам — можна было дамовiцца з дапамогай звонкай манеты. Перамiр'е з Ягайлам давала магчымасць спакойна заняцца Жмуддзю i Лiтвой.
Нiхто не верыў у мiрнае вырашэнне спрэчак: нi бакi, якiя ваявалi, нi сам пасрэднiк. Ды i перамiр'е, заключанае толькi памiж Полыычай i ордэнам, цалкам не выключала працяг ваенных дзеянняў на Жмудзi i Лiтве. Аднак Тэўтонскi ордэн не скарыстаўся зручным момантам i што ордэн не хацеу ваяваць да аб'яўлення прысуду чэшскага караля з дыпламатычных разлiкаў. Выказвалася думка, што калi разышлiся наёмныя войскi, то крыжакi не мелi армii для непасрэдных ваенных дзеянняў, асноўная частка iх уласных войскаў была раскiдана па замках. Таму, маўляў, крыжакi не маглi нават даць адпор нападу лiцвiнаў, калi тыя ўжо пасля заключэння перамiр'я пустошылi вобласцi ў ваколiцах Дзялдава i Нiборка.
Не пачынаючы ваенных дзеянняў супраць Лiтвы, ордэн арганiзаваў чарговую спробу развязаць у Лiтве мiжусобную вайну. Ужо калi пачалiся перагаворы аб перамiр'i з Польшчай, хохмайстар падпiсаў дагавор са Свiдрыгайлам, у якiм абяцаў таму дапамагчы атрымаць вялiкакняскi трон i не заключаць нi з кiм мiру, пакуль гэтая мэта не будзе дасягнутая. Свiдрыгайла збiраўся тайна перабрацца на тэрыторыю ордэна i адтуль пачаць вайну супраць Вiтаўта. Аднак пасланы ордэнскiмi ўладамi глейт бяспекi быў перахоплены, змова, такiм чынам, раскрытая, а Свiдрыгайла зняволены. Яго лёс вырашаўся на асабiстай сустрэчы Вiтаўта з Ягайлам
Прыблiжаўся час аб'явы прысуду Вацлава Чэшскага. Да Прагi пачалi з'язджацца лiтоўскiя, польскiя, мазавецкiя, крыжацкiя паслы. Кароль Вацлаў не вытрымаў тэрмiну, яго рашэнне было агалошана не 9, а 15 лютага. Крыжацкiя паслы — вялiкi шпiтальнiк Вернер фон Тэццiнген i торунскi комтур граф Альбрэхт Шварцбург — прывезлi Вацлаву 60 тыс. фларэнаў "як кампенсацыю за сяброўскае пасрэднiцтва". Па прысуду абвешчана: кожны з бакоў застаецца пры тых землях, якiя меў перад вайной i на якiя мае правы паводле дакументаў папы, iмператара, каралёў i князёў. Добжынская зямля вяртаецца да Польшчы, а Жмудзь — ордэну, але Ягайла атрымае Добжынскую зямлю нe раней, чым крыжакi ўвойдуць ва ўладаннe Жмуддзю. Да гэтага часу ёю будуць кiраваць прадстаўнiкi чэшскага караля. Калi ўмова аб Жмудзi будзe выканана, то Добжынская зямля вернeцца Польшчы, а калi не — то ордэну. Усе даўнiя дагаворы Польшчы i ордэна захоўваюць сiлу. Нi аднаму з бакоў нельга карыстацца дапамогай няверных або дапамагаць iм. Паслы Вялiкага княства Лiтоўскага былi выключаны з перагавораў, лiсты Вiтаўта адвергнутыя i знiшчаныя перад усiмi ўдзельнiкамi.
Несумнeнна, прысуд быў на карысць ордэна. Папершае, той заўсёды мог прад'явiць дакументы на ўладанне Памор'ем, а Польшча не хацела прымiрыцца са стратай гэтай вобласцi; гэтаксама ў крыжакоў здаўна мелiся праўдзiвыя (цi фальшывыя) дакументы на ўладанне Лiтвой. Падругое, звязаўшы перадачу Польшчы Добжынскай зямлi з авалоданнем ордэнам Жмуддзю, Вацлаў закладаў падставы для разладу памiж Вiтаўтам i Ягайлам. Польская дэлегацыя не прыняла гэты прысуд. Яшчэ пад час агалошвання рашэння прадстаўнiкi Польшчы i Мазовii пакiнулi памяшканне ў знак пратэсту таму, што дакумент чытаўся па-нямецку.
У пачатку чэрвeня 1410 г. крыжакi ўзялi ад Вацлава пацвярджэнне прысуду i сведчанне, што яны трымалiся ўмоваў выраку ў адрозненне ад Польшчы, таму ордэн таксама вольны ад яго далейшага выканання. Працяг вайны стаў непазбежнай рэальнасцю. Кожны бок узмоцнeна вёў ваенную i дыпламатычную падрыхтоўку. Супернiчалi за саюз з венгерскiм каралём. Хоць у Жыгiмонта быў мiрны дагавор з Польшчай да 1413 г., ён пачаў схiляцца да саюзу з крыжакамi. За гэта ён атрымаў вялiкую суму грошай i "вадзiў за нос" Ягайлу з Вiтаўтам, прыняўшы яшчэ ад апошняга багатыя падарункi, у тым лiку 12 коней, падкаваных залатымi падковамi. Вiтаўт уручыў гэтыя дары на сустрэчы з Жыгiмонтам у Ксжмарку. Ад вeнгерскага караля хацелi толькi, каб ён трымаўся мiру да 1413 г. Жыгiмонт дары прыняў, а потым даў зразумець, што ў выпадку далейшай вайны Ягайлы з ордэнам мiру з Польшчай ён не датрымае. У давяральнай размове Жыгiмонт прапанаваў Вiтаўту каралеўскую карону i саюз супраць Польшчы. Вялiкi князь прапанову не прыняў. Калi Вiтаўт пасля размовы вярнуўся на двор, дзе размяшчалася дэлегацыя, раптам у гэтай частцы горада ўспыхнуў пажар. Сярод тлуму i панiкi мела месца спроба замаху на вялiкага князя. Вiтаўт пакiнуў горад. Жыгiмонт дагнаў яго ў мiлi ад Кежмарка, развiтаўся, але ў перагаворы не ўступау. Пасля Кежмарка Вiтаўт меў нараду з Ягайлам аб правядзеннi далейшай вайны з крыжакамi. Затым вялiкi князь спешна падаўся да Лiтвы i ўжо на чацвёрты дзень быў у Брэсце, адкуль даў загад усiм землям рыхтавацца да вайны з ордэнам. Тут ён правёў нараду з лiтоўскiмi i мазавецкiмi князямi, затым паехаў да Слонiма. У гэты час вялiкi маршал з войскам правёў хуткi i дзёрзкi паход у бок Брэста. 16 сакавiка 1410 г. ён нечакана напаў на Ваўкавыск, спалiў яго i пабiў шмат людзей, сабраўшыхся на набажэнства. Вiтаўт у гэты час знаходзiўся ў суседнiм Слонiме i, магчыма, рэйд маршала меў на мэце захоп вялiкага князя.
У маi ордэн прапанаваў Вiтаўту перамiр'е i яно было прынята да 24 чэрвеня, як i з Польшчай. Зноў вялася актыўная дыпламатычная барацьба па еўрапейскiх дварах. Праз паслоў, лiсты, падарункi апрацоўвалiся амаль усе еўрапейскiя духоўныя i свецкiя ўладары. Ворага лаялi, выкрывалi яго намеры. Поспех, аднак, мелi тыя выкрываннi, якiя падтрымлiвалiся звонкай манетай. Багаты ордэн тут меў перавагу, што вiдаць на прыкладзе з чэшскiм каралём Вацлавам i венгерскiм Жыгiмонтам. Вялася актыўная праца па вярбоўкi наёмных войскаў, прычым абодва бакi праводзiлi яе практычна ў адных I тых жа месцах: Чэхii, Аўстрыi, Мейсэне, Сiлезii, Швейцарыi. У прыватнасцi, швейцарцы ваявалi на абодвух баках. Былi выпадкi, калi вярбоўшчыкi ордэна i саюзнiкаў перахоплiвалi адныя ў другiх наёмныя аддзелы. Вiтаўт спецыяльна для вярбоўкi наймiтаў прафесiяналаў прыслаў Ягайлу значную суму грошай.
У ордэна мелася рэальная магчымасць з дапамогай сваёй лiвонскай фiлii не дапусцiць актыўнага дзеяння Вiтаўта на прускiм тэатры вайны. Вельмi лагiчны план — лiвонскiя войскi скоўваюць Вiтаўта з паўночнага ўсходу, а ў гэты час пруская армiя распраўляецца з Ягайлам. У маi хохмайстар пажадаў, каб лiвонскi ландмайстар у выпадку няўдачы чэрвеньскiх перамоваў аб'явiў вайну Вiтаўту. Ландмайстар Конрад фон Фецiнгоф адказаў, што па ўмовах мiрнай дамовы з Вiтаўтам вайна можа пачацца толькi праз тры месяцы ад моманту атрымання яе аб'явы. Значыць, калi Фецiнгоф аб'явiў Лiтве вайну ў канцы мая — пачатку чэрвеня, то ваенныя дзеяннi маглi пачацца толькi ў канцы жнiўня цi пачатку верасня.
Яўна, мясцовыя iнтарэсы лiвонцаў узялi верх над агульнай справай ордэна. У канцы 1409 г. Вiтаўт наладзiў добрыя адносiны з Ноўгарадам ды Псковам i Фецiнгоф асцерагаўся лiтоўска-пскоўска-наўгародскага саюзу. Таму ён нават не выслаў дастатковых падмацаванняў у Прусiю (на Грунвальдскiм полi была толькi адна харугва лiвонцаў), што, зразумела, было адной з прычынаў паражэння ордэна. Трохмесячны тэрмiн памiж аб'явай вайны i яе пачаткам даў магчымасць Вiтаўту прыняць удзел у Грунвальдскай выправе. Лiвонскiя войскi з'явiлiся ў Прусii толькi ў канцы жнiўня
Вясной 1410 г. Жыгiмонт Венгерскi прапанаваў сваё пасрэднiцтва для мiрнага вырашэння канфлiктаў. Дамовiлiся правесцi перамовы ў Торунi 17 чэрвеня… ( аб колькасцi войскаў , якiя ўдзельнiчалi ў Грунвальдскай бiтве )
У пачатку снежня 1409 г. Вiтаўт з Ягайлам сустрэлiся на тайнай нарадзе ў Бярэсце. Хоць змест размоваў невядомы, але ён добра прачытваецца ў далейшых дзеяннях. Акрамя плану кампанii 1410 г. абмяркоўвалiся iншыя справы, адной з якiх быў лёс Свiдрыгайлы. Ягайла не даў згоды на пакаранне брата смерцю, але абяцаў пасля вайны перадаць Вiтаўту Падолле, якое падтрымлiвала мяцежнага Свiдрыгайлу.
План працягу вайны распрацоўвалi вельмi дэталёва. Вiтаўт i Ягайла — два буйных дзеячы, якiя выраслi на нiве беларускай дзяржаўнасцi, у стратэгiчным планаваннi паднялiся вышэй узроўню свайго часу. Галоўнай i адзiнай мэтай сярэднявечных войнаў амаль заўсёды быў захоп якойнебудзь прыгранiчнай вобласцi. Вялiкi князь з каралём задумалi i блiскуча правялi буйнамаштабную аперацыю па разгрому ўзброеных сiлаў Тэўтонскага ордэна. Былi абгавораныя час i месцы канцэнтрацыi войскаў, iх злучэння, накiрункi маршу, сродкi важнейшых пераправаў. Злучэнне войскаў у адну армiю i ўдар у цэнтр варожай краiны — на сталiцу давалi шэраг перавагаў саюзным войскам.
Ордэнскае кiраўнiцтва абрала абарончы варыянт вайны. Ульрых фон Юнгiнген разважаў катэгорыямi свайго часу i таго ж чакаў ад сваiх працiўнiкаў. Ён рыхтаваўся да ўдараў з розных бакоў: з Лiтвы, Польшчы i Мазовii. Адбiўшы гэтыя напады, хохмайстар меркаваў замацаваць за сабой Добжынскую зямлю, магчыма, i Куявы. Ордэнскае кiраўнiцтва энергiчна рыхтавала да абароны замкi i гарады, набiрала наёмныя войскi, вяло агiтацыйную кампанiю па заклiку на дапамогу рыцараў "гасцей".
На лiтоўскiм фронце абарону трымалi комтуры Рагнеты, Рыну i Клайпеды (Мемель). Новую Марку i Дрэздэнак павiнны быў баранiць новы войт Новай Маркi Мiхал Кухмейстэр, Памор'е — комтуры Члухава, Тухолы, Швеца i аддзел з рагнецкага комтурства; Добжынскую i Мiхалаўскую землi — комтур Бежглава; рубеж па рацэ Дрвенцы — комтуры Броднiцы i Астроды. Галоўныя сiлы ордэна на чале з хохмайстрам павiнны былi сканцэнтравацца пад Швецам. Дзеяннi войскаў ордэна карэкцiравалiся ў залежнасцi ад зменаў сiтуацыi.
|
да старонкi Злучэннe армiяў Вiтаўта i Ягайлы
|
Лiтоўска - польская армiя ---- армiя ордэна kрыжакоў : параўнальная таблiца : дзeяннi бакоў ( чэрвень - лiпень 1410 г. ) (30k) |
| да папярэдняй старонкi Апошняе дзесяцігоддзе (12k) | да старонкi Бітва (13k) |